БЕЛ Ł РУС

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

6.07.2025 / 15:19

Nashaniva.com

У Вялікім княстве Сула з 4 па 6 ліпеня адсвяткавалі Купалле — адно з самых містычных і самабытных беларускіх святаў. Жадаючых трапіць на яго было столькі, што на дарозе адбыўся калапс. 

Госці свята маглі далучыцца да розных майстар-класаў: па ткацтве зёлкамі, купальскіх спевах і пляценні вянкоў. Гучалі старадаўнія песні, ладзіліся гульні і забавы. Госці частаваліся стравамі народнай кухні, а ўвечары адбылося ўрачыстае распальванне купальскага вогнішча.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА (@parksula.by)

Кульмінацыяй святкавання сталі традыцыйныя скокі праз вогнішча і пусканне вянкоў па вадзе — старажытныя абрады, звязаныя з ачышчэннем, каханнем і надзеяй.

Людзей было столькі, што на дарогах утварыўся транспартны калапс.

@irasobol01 #купалье #великоекняжествосула #праздник #сула ♬ оригинальный звук - Ирина Соболь

Як распавяла ў тыктоку карыстальніца Ірына Собаль, за 5 км ад Сулы ўтварыўся корак. Людзі кідалі машыну і шлі пешшу, а некаторыя нават у адчаі разварочваліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула