У Лагойску ў кватэру запаўзла змяя
Раніцай 6 ліпеня ў кватэры па вуліцы Будаўнічай у Лагойску знайшлі змяю. Гаспадары не змаглі самастойна вызначыць, ці ўяўляе яна небяспеку, і звярнуліся па дапамогу ў службу МНС.
Работнікі МНС, прыбыўшы на месца, злавілі паўзуна.
Пасля агляду высветлілася, што змяя не нясе пагрозы для чалавека — гэта бяскрыўдны вуж. Яго выпусцілі ў натуральнае асяроддзе.