БЕЛ Ł РУС

«Нёман» адправіўся ў Ерэван прамым рэйсам з Мінска

7.07.2025 / 8:45

Nashaniva.com

«Нёман» адправіўся ў Ерэван на першы матч кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый прамым рэйсам з Мінска, а не з Масквы. Такім чынам, рэйс клуба не быў перанесены з-за пагрозы атакі беспілотнікаў, піша football.by.

Фота: Lookbymedia

Першапачатковая навіна на сайце «Беларускі футбол» была выдаленая.

10 ліпеня «Нёман» згуляе першы матч кваліфікацыі Лігі канферэнцый супраць армянскага «Урарту». Гульня ў адказ пройдзе 17 ліпеня ў Венгрыі.

Пераможца пары трапіць адразу ў трэці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый, паколькі славацкая «Дунайская стрэда», з якой павінен згуляць пераможца пары «Нёман» — «Урарту», дыскваліфікаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула