БЕЛ Ł РУС

90-гадовая жанчына пераблытала ўнука з махляром у сябе дома

7.07.2025 / 13:4

Nashaniva.com

У міліцыю звярнулася 90-гадовая жанчына, якая стала ахвярай махляроў. Жанчына распавяла, што да яе дадому прыйшлі двое мужчын, а яна праз дрэнны зрок прыняла іх за ўнука з таварышам, паведамляе сталічная міліцыя.

Яны папрасілі «бабулю» даць ім грошы на рамонт машыны. Пенсіянерка аддала ім усе свае зберажэнні — больш за 5 тысяч рублёў.

Праз нейкі час так званы ўнук вярнуўся да бабулі, аддаў частку грошай і камплект таннай пасцельнай бялізны. Ён пачаў пераконваць пенсіянерку, што яна хацела купіць у іх пасцельную бялізну. І нават пагражалі ў выпадку адмовы выклікаць міліцыю. У гэты момант пенсіянерка зразумела, што сутыкнулася з махлярамі.

Пазней высветлілася, што 27– і 29-гадовыя хлопцы першапачаткова хацелі скрасці. Яны ўзламалі дзвярны замок і праніклі ў дом, але, убачыўшы гаспадыню, рэзка змянілі свае планы.

Адну з пяці тысяч яны патрацілі. А прыйшлі зноў і вярнулі грошы, здымаючы «продаж» пасцельнага на відэа, каб жанчына не звярнулася ў міліцыю. Іх будуць судзіць за махлярства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула