БЕЛ Ł РУС

П’яны мінчук збіў дзвюх дзяўчат на касе ў краме

7.07.2025 / 13:27

Nashaniva.com

У Мінску 48-гадовы п'яны мужчына напаў на дзвюх маладых жанчын проста ў краме. Адна з іх атрымала цялесныя пашкоджанні, другая — удар сметніцай па галаве.

8 чэрвеня ў адным з мінскіх магазінаў п’яны мужчына, пасварыўся з незнаёмай дзяўчынай каля касы. Ён моцна штурхануў яе, яна ўпала і атрымала траўмы.

На абарону пацярпелай кінулася яе сяброўка, якая перакрыла агрэсару выхад.

Тады мужчына схапіў металічную сметніцу і ўдарыў ёю дзяўчыну па галаве, а потым ударыў у твар і ўцёк з месца здарэння.

Падчас допыту нападнік не здолеў патлумачыць свой учынак, спасылаючыся на алкагольнае ап’яненне.

СК завёў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 339 КК — за асабліва злоснае хуліганства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула