БЕЛ Ł РУС

Прадпрымальніка з Наваполацка будуць судзіць за раздрабленне бізнэсу

7.07.2025 / 15:51

Nashaniva.com

Прадпрымальнік з Наваполацка, які займаўся бізнэсам у сферы адпачынку і забаў (ён валодаў сеткай кавярняў, трэнажорных залаў, спа-салонам і спартыўна-забаўляльным комплексам), не даплаціў у бюджэт больш за 1,2 мільёна рублёў падаткаў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Фота: t.me/kgk_oficial

Спачатку прадпрымальнік зарэгістраваў адну фірму і карыстаўся спрошчанай сістэмай падаткаабкладання. Але калі ягоны прыбытак стаў набліжацца да максімальна дапушчальнага для гэтай сістэмы, ён аформіў яшчэ чатыры кампаніі, на якія перанёс частку дзейнасці. Усе гэтыя фірмы таксама належалі яму і кантраляваліся ім асабіста.

Такія дзеянні былі прызнаныя незаконнымі, бо прадпрымальнік свядома выкарыстаў такую схему, каб зменшыць падаткі. У выніку супраць яго распачалі крымінальную справу за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК Рэспублікі Беларусь).

Частку нанесенай шкоды ён ужо кампенсаваў.

Чытайце таксама:

Якім быў першы рэстаран каўказскай кухні ў Мінску

Бізнэсмен Юрый Гурскі страціў кантроль над кампаніяй Flo Health

Беларусам тэлефануюць падаткавікі

Каментары да артыкула