БЕЛ Ł РУС

Колькасць машын на польскай мяжы стала меншай за тысячу

8.07.2025 / 7:38

Nashaniva.com

Што з выездам з Беларусі раніцай у аўторак? Дзяржаўны памежны камітэт прыводзіць па стане на 07:00 наступныя звесткі.

Фота: granica_bypl

На польскай мяжы на пераходзе стаіць 820 легкавых аўтамабіляў і 13 аўтобусаў. Упершыню з пачатку мінулага месяца колькасць легкавікоў стала меншай за 1000.

На літоўскай мяжы ў «Беняконях» чэргаў няма, у«Каменным Логу» чаргі з легкавікоў няма, стаяць чатыры аўтобусы.

Тым не менш аўтобус Вільня — Мінск адпраўленнем з Вільні а 8-й толькі а 7:30 заехаў на беларускую мяжу, каб ехаць у бок Літвы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула