БЕЛ Ł РУС

Памёр Мікола Люцко

8.07.2025 / 7:54

Nashaniva.com

На 72-м годзе пайшоў з жыцця Мікола Люцко — колішні сябра Управы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і сябра Рады Згуртавання ад самага заснавання арганізацыі.

Пра смерць аднаго з самых актыўных і ініцытыўных паплечнікаў паведаміла ЗБС «Бацькаўшчына».

Мікола Люцко нарадзіўся 5 сакавіка 1954 года ў Поўстыні Слуцкага раёна.

Быў эканамістам па адукацыі, скончыў Інстытут народнай гаспадаркі (сёння БДЭУ). Працаваў намеснікам галоўнага бухгалтара ў Дзяржаўным планавым камітэце БССР, Дзяржкамнафтапрадуце БССР, дзяржаўным аграпрамысловым камітэце, кіраўніком адзела — намеснікам кіраўніка ўпраўлення па эканамічных пытаннях, арганізацыі ўліку і кантролю

У 1988—1991 гадах быў у камандзіроўцы па лініі Міністэрства замежных справаў СССР у Генконсульстве СССР у Кітаі (Шанхай), спецыялістам у галіне эканомікі ( планавання, фінансавання, бухгалтарскага ўліку).

З 1993 г. працаваў у недзяржаўных вытворчых і камерцыйных структурах. У 1992 г. быў адным са стваральнікаў грамадскай арганізацыі «Згуртаванне прадпрымальнікаў Беларусі»

З 1993 г. — сябра Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Паводле папярэдняй інфармацыі, развітанне адбудзецца ў чацвер, у рытуальнай залі на Альшэўскага, 12.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула