БЕЛ Ł РУС

Пашынян паабяцаў узначаліць вызваленне Армянскай царквы ад «антыхрысціянскай, антынацыянальнай, антыдзяржаўнай» групоўкі

8.07.2025 / 9:56

Nashaniva.com

Прэм'ер Арменіі паабяцаў асабіста ўзначаліць вызваленне Армянскай царквы ад «антыхрысціянскай, антынацыянальнай, антыдзяржаўнай» групоўкі, паведамляе РБК.

Нікол Пашынян. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Паводле яго слоў, у кіраўніка царквы Армянскай апостальскай царквы (ААЦ), каталікоса ўсіх армян Гарэгіна II, кіраўніка Шыракскай епархіі Мікаэла Аджапахяна і іншых высокапастаўленых святароў «поўная адсутнасць сувязі» з Ісусам.

Пашынян заявіў, што «высказванні Гарэгіна ІІ сведчаць пра яго падтрымку планаў ваеннага перавароту і гвалту», паведамляе Panarmenian.com.

На сваёй старонцы ў Facebook Пашынян напісаў, што калі каталікос лічыць арышт архірэяў Вазгена Галстаняна і Геворга Аджапахяна незаконным, то тым самым ён «падзяляе планы ваеннага перавароту і ідэалогію гвалту».

«Калі Ктрыч Нерсісян [свецкае імя Гарэгіна ІІ — НН] лічыць арышт Вазгена Галстаняна і Геворга Аджапахяна незаконным, значыць, ён падзяляе ідэалогію і планы гэтых асоб, накіраваныя на арганізацыю ваеннага перавароту, расстрэлы каля сцен і стварэнне хаосу ў краіне», — заявіў Пашынян.

Выказванні Пашыніна сталі працягам яго зацяжнога канфлікту з армянскай царквой. Яе прадстаўнікоў і іх прыхільнікаў (расійскага бізнесмена Самвела Карапецяна, які падтрымаў царкву, арыштавалі) прэм'ер-міністр абвінавачвае ў спробе захопу ўлады.

Тым часам у армянскіх СМІ, якія крытычна настроеныя да Пашыняна, паведамляецца, што армянскія ўлады рыхтуюцца да штруму Эчміядзіна — рэзідэнцыі ААЦ.

Напрыклад, Пашынян падкрэсліў неабходнасць «прадпрымаць актыўныя крокі па вызваленні рэзідэнцыі Каталікоса і арганізацыі новых выбараў Каталікоса». Ён таксама абвясціў пра стварэнне Каардынацыйнай групы для вырашэння арганізацыйных пытанняў і адзначыў, што асабіста возьме на сябе адказнасць за выбар першых дзесяці яе членаў.

Раней Эчміядзін распаўсюдзіў заяву, у якой заклікаў улады Арменіі «неадкладна вызваліць духоўных братоў, нацыянальнага дабрачынцу і звязаных з імі суайчыннікаў і дзейнічаць выключна ў межах закона».

Чытайце таксама:

У Арменіі затрымалі яшчэ аднаго епіскапа

Міністр замежных спраў Арменіі заклікаў Сяргея Лаўрова не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Арменіі

У Арменіі арыштавалі архіепіскапа і яшчэ 16 змоўнікаў

Каментары да артыкула