БЕЛ Ł РУС

Стаў вядомы новы трэнер БАТЭ

8.07.2025 / 11:30

Nashaniva.com

Ім стане 42-гадовы Арцём Канцавы, піша «Спорт Беларусі».

Спорт Беларусі

Апошні год ён узначальваў дубль БАТЭ, яго ж месца зойме Іван Мігаль.

БАТЭ па выніках першага круга чэмпіянату Беларусі займае 12-ы радок з 16 баламі (чатыры перамогі, чатыры нічыі і сем паразаў). Адставанне ад першага месца складае 23 балы, ад зоны пераходных матчаў — пяць.

У мінулым годзе БАТЭ фінішаваў на восьмым месцы, гэта быў самы горшы вынік у яго гісторыі, клуб два гады запар не бярэ ўдзелу ў еўракубках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула