БЕЛ Ł РУС

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі

9.07.2025 / 10:51

Nashaniva.com

Першы дубль быў сапсаваны, таму прыйшлося разганяцца зноў.

Загінулыя пасажыркі Настасся і Вераніка

У расійскім Ніжнім Тагіле (Свярдлоўская вобласць) у ноч на 8 ліпеня «Лексус» пратараніў чыгунныя парэнчы моста і зваліўся ў ваду. 19-гадовы кіроўца красовера на вялікай хуткасці ўехаў на ўздым, а затым спрабаваў затармазіць на спуску, але не паспеў. У аварыі загінуў ён сам, а таксама дзве 20-гадовыя пасажыркі.

Па задуме «Лексус» павінен быў адрывацца ад зямлі

Здарэнне было знята на відэа. Пры гэтым незадоўга да ДТЗ аўтары роліка здымалі «Лексус» у тым самым месцы, але перад ім ехаў матацыкліст, таму кіроўцу давялося прытармазіць. За кошт гэтага ён здолеў упісацца ў паварот.

А вось другая спроба аказалася трагічнай.

19-гадовы кіроўца Аляксандр атрымаў правы менш за год таму. Аўтамабіль ён узяў у свайго бацькі-бізнэсмена.

Загінулыя дзяўчыны, Настасся і Вераніка, былі сяброўкамі са школы.

Расійскія СМІ расказваюць падрабязнасці сямейнай драмы адной з дзяўчын: два гады таму ў сям'і Настассі пры незвычайных абставінах загінуў бацька. Паліцэйскія затрымалі яго на вуліцы п'яным, а калі даставілі ў аддзяленне і адкрылі ўазік, то мужчына быў ужо мёртвы. Аказалася, яго засунулі ў службовую машыну галавой уніз. Прычынай смерці стаў пералом шыйнага пазванка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула