БЕЛ Ł РУС

Пяскоў не абвергнуў і не пацвердзіў, што Трамп пагражаў разбамбіць Маскву к усім чарцям

9.07.2025 / 13:17

Nashaniva.com

Прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў не пацвердзіў і не абверг паведамленні пра размову Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным, у якой тады яшчэ кандыдат у прэзідэнты ЗША пагражаў «разбамбіць Маскву к усім чарцям» у выпадку нападу Расіі на Украіну.

Кадр з фільма «Майстар і Маргарыта» Міхаіла Локшына

«Я не магу пацвердзіць або абвергнуць. Фэйк гэта ці не — не ведаем. Фэйкаў вельмі шмат, больш, чым праўдзівай інфармацыі», — сказаў Пяскоў.

Агенцтва ТАСС дадае, што, паводле слоў Пяскова, Пуцін не размаўляў з Трампам у перыяд, калі той не быў прэзідэнтам ЗША.

Аўдыёзапісы са сустрэчы Трампа з донарамі яго перадвыбарчай кампаніі 2024 года, на якой Трамп паведаміў пра гэтую размову, апублікаваў у сераду амерыканскі тэлеканал CNN. Паводле слоў Трампа, Пуцін не паверыў яму. Даты размовы прэзідэнт ЗША не назваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула