Каля мяжы з Літвой зноў затрымалі беларусаў з аэрастатам
9 ліпеня памежнікі затрымалі двух жыхароў Беларусі ў вёсцы Плябанішкі Гродзенскаа раёна, побач з літоўскай мяжой. У мужчын былі з сабой паветраны шар і 22 газавыя балоны, а перамяшчаліся яны на аўтамабілі з прычэпам.
Скрыншот з відэа
На відэа, якое апублікавалі памежнікі, відаць, што да шара быў прымацаваны нейкі груз. Звычайна падобныя апараты выкарыстоўваюцца для кантрабанды праз мяжу цыгарэт.
Гэта ўжо другі падобны выпадак за суткі. У дачыненні да мужчын распачалі адміністрацыйную справу за парушэнне правіл знаходжання ў памежнай зоне. Ім пагражае штраф да 50 базавых велічынь (прыкладна 2100 рублёў).
Чытайце таксама:
Памежнікі затрымалі парушальнікаў з аэрастатычнымі шарамі і газавымі балонамі
Паветраны шар з беларускімі кантрабанднымі цыгарэтамі прызямліўся проста ў літоўскі пункт пропуску
Рэшткі паветранага шара былі знойдзеныя на паўночным усходзе Польшчы