БЕЛ Ł РУС

У Горках адкрылася крама тавараў, зробленых вязнямі ў калоніі

9.07.2025 / 17:58

Nashaniva.com

8 ліпеня каля калоніі №9 у Горках адкрылі краму «еДИН», дзе прадаюцца тавары, вырабленыя ў калоніі вязнямі. Паводле мясцовых уладаў, прадпрыемства пры калоніі складае 6% ад усёй прамысловай вытворчасці Горацкага раёна, піша Mayday.team.

На адкрыцці крамы прысутнічалі падпалкоўнік Андрэй Петраковіч, які ўзначальвае прамысловую зону Горацкай калоніі, і палкоўнік Аляксандр Слесараў, які цяпер выконвае абавязкі начальніка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў па Магілёўскай вобласці.

Таксама выступіла Ірына Баркоўская, намесніца старшыні райвыканкама па эканоміцы. Яна адзначыла, што прадпрыемства паказвае добрыя вынікі — рэнтабельнасць продажаў больш за 15%, а рост выручкі складае 130%.

Гэта другая такая крама ў Магілёўскай вобласці (пасля Магілёва) і дванаццатая ў краіне.

Чытайце таксама:

Міністра культуры Чарнецкага завезлі ў івацэвіцкую калонію і паказалі спектакль

«Баліць зуб? Пацерпіш». Як палітвязні жывуць на «хіміі»

У беларускіх папраўчых калоніях збой працы інтэрнэт-крам

Тры моманты, якія трэба змяніць, каб беларуская пенітэнцыярная сістэма перастала быць нялюдскай

Каментары да артыкула