БЕЛ Ł РУС

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася

10.07.2025 / 8:9

Nashaniva.com

На стане на 08:00 на пераходзе «Брэст» чаргі з легкавых аўтамабіляў няма, стаяць чатыры аўтобусы, паведамляе Памежны камітэт,

Архіўнае фота

Вялікая чарга там узнікла месяц таму, 3 чэрвеня, калі колькасць машын перавысіла 1000, а часам даходзіла да 2400. Толькі апошнія дні яна стала змяншацца. Учора ў гэты час было 446 легкавікоў.

На латвійскай мяжы чэргаў няма.

На літоўскай мяжы ў «Беняконях» таксама няма, а ў «Каменным Логу» стаяць 50 легкавых машын і чатыры аўтобусы.

Тэлеграм-канал «Мінсктранс. Міжнародныя маршруты» паведаміў у 07:15, што аўтобус Вільня — Мінск, які меўся адправіцца са сталіцы Літвы ў 08:00, стаяў яшчэ на беларускай тэрыторыі ў бок літоўскай мяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула