Магутны ўраган пашкодзіў шэсць ліній Магілёўскай ЦЭЦ
Магутны ўраган пашкодзіў шэсць ліній Магілёўскай ЦЭЦ. Пра гэта журналістам распавёў генеральны дырэктар РУП «Магілёўэнерга» Канстанцін Пуціла, піша БелТА.
«Ураган зачапіў Магілёўскую ЦЭЦ-2: 6 адыходзячых ліній 110 кВт, і ўсе як адна пашкоджаныя. Кожная лінія мае пашкоджаныя апоры. Усяго пашкоджана 18 апор, з іх 14 жалезабетонных, 4 апоры металічныя», — распавёў ён.
Усё неабходнае для правядзення аднаўленчых работ ёсць, адзначыў Канстанцін Пуціла.
«Мы задзейнічалі 12 брыгад, з іх 4 брыгады з «Магілёўэнерга» — гэта служба ліній электраперадачы і брыгады іншых энергасістэм», — адзначыў ён.
Што тычыцца размеркавальнай сеткі, пашкоджанняў таксама нямала: 24 лініі магутнасцю 10 кВт.
«Вельмі шмат заявак па 0,4 кВт. Гэта ў першую чаргу Магілёў, зачапіла Быхаўскі, Шклоўскі і Магілёўскі раёны. Сабрана намі 45 брыгад, плюс яшчэ 45 брыгад з іншых энергасістэм падключаюцца на дапамогу», — адзначыў ён.
У прыватнасці, як паведамілі ў РУП «Мінскэнерга», у дапамогу магілёўскім калегам было накіравана 13 аварыйна-аднаўленчых брыгад, абсталяваных больш як 10 адзінкамі спецыяльнай тэхнікі.
Чытайце таксама:
Следчы камітэт апублікаваў падрабязнасці гібелі жанчыны ў Магілёве, на якую ўпала дрэва
У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі