БЕЛ Ł РУС

Не думайце, што гэта капейкі!

10.07.2025 / 20:10

Мікола Бугай

Мы самі ў шоку, піша Мікола Бугай, ад таго, што толькі беларусы Літвы і толькі 1,2 працэнтамі падаходнага сабралі для «Нашай Нівы» амаль 16 тысяч еўра (чакаем лічбаў з Польшчы).

Беларускі сцяг. Фота з сацыяльных сетак

«Я сам паленаваўся займацца гэтым працэнтам. Ай, што там гэтыя капейкі, разбірацца дзеля іх», — прызнаўся мне ўчора і мой уражаны сябар-айцішнік.

І «Наша Ніва» ж не адна такая. Амаль 10 000 сабраў тым працэнтам-працэнтам Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча. Амаль 5000 сабрала Таварыства беларускай школы. 1700 — суполка беларусаў Клайпеды «Крыніца». 

Выснова мая такая: не думайце, што гэта капейкі. І не думайце, што гэта складана.

Раз польская і літоўская дзяржава даюць нам такую магчымасць (якой беларусы ў Беларусі не маюць) пералічыць працэнт ад падаходнага на што мы самі хочам, рабіма тое.

Не, гэта не складана. Гэта рэальна тры клікі. Давайце на наступны год мы такімі капейкамі збяром у дзесяць разоў больш: на музеі, на СМІ, на школы, на тых беларусаў, якія беларусам беларусы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула