БЕЛ Ł РУС

У Белавежскай пушчы вяртаюць прыродны выгляд рацэ Нараўцы

10.07.2025 / 20:26

Nashaniva.com

Нараўка — адна з галоўных водных артэрый Белавежскай пушчы. У нас яна даволі кароткая, бо пачынаецца на балоце Дзікі Нікар і праз мяжу ўваходзіць у польскую частку пушчы, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Яшчэ ў XIX стагоддзі Нараўку зрабілі прамой, каб сплаўляць па ёй лес у балтыйскія порты. А ў 1960-х гадах, калі ў Беларусі ішла маштабная меліярацыя, рэчышча паглыбілі і каналізавалі. Гідралагічны рэжым моцна змяніўся, і ад гэтага пагоршыўся стан навакольных экасістэм.

Некалькі гадоў таму адна грамадская арганізацыя падрыхтавала праект рэнатуралізацыі Нараўкі, але не паспела яго рэалізаваць. Сёлета ж у нацыянальным парку аднавілі і нарэшце выканалі праект па аднаўленні натуральных меандраў на сямі кіламетрах плыні Нараўкі на беларускім баку.

Меандры — гэта натуральныя выгіны ракі, якія запавольваюць цячэнне і паляпшаюць якасць вады. Яны ствараюць месцы жыцця для рыбы, птушак і іншых жывёл, дапамагаюць утрымліваць ваду ў пойме, зніжаюць рызыку паводак і засухі.

У Польшчы ўжо паспяхова аднавілі меандры Нараўкі непадалёк ад мяжы, але там зямля знаходзіцца ў прыватнай уласнасці і ўзгадняць такія работы нашмат цяжэй.

Чытайце таксама:

На Віцебшчыне прадаюць унікальную сядзібу, па праект якой гаспадары ездзілі ў далёкую Брытанію

«Плыве так вальяжна». У Бярозе ў возеры завялася «наша капібара» ВІДЭА

У Гродне — канфлікт чаек і людзей: адныя крычаць, другія разбураюць гнёзды

У Беларусі набіраюць папулярнасць сплавы на празрыстых байдарках ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула