БЕЛ Ł РУС

Трамп пахваліў прэзідэнта Ліберыі за англійскую, але там гэта мова афіцыйная

11.07.2025 / 6:58

Nashaniva.com

Падчас сустрэчы з лідарамі афрыканскіх краін прэзідэнт ЗША пахваліў прэзідэнта Ліберыі Джозэфа Баакая за «добрую англійскую мову» і спытаў яго, дзе ён навучыўся так добра на ёй размаўляць, піша Бі-бі-сі.

Фота: Alex Brandon / AP

«Такая добрая англійская мова, — з прыкметным здзіўленнем сказаў Трамп. — Такая прыгожая англійская мова».

«Дзе вы навучыліся размаўляць так прыгожа? Дзе вы атрымалі адукацыю? Дзе? У Ліберыі? — працягваў прэзідэнт ЗША. — Вельмі цікава. Гэта цудоўная англійская мова. У мяне за гэтым сталом сядзяць людзі, якія і блізка не могуць так добра гаварыць».

Дональд Трамп мог не ведаць, што ў Ліберыі з ЗША асаблівыя сувязі і адносіны, гісторыя якіх цягнецца з часоў заснавання гэтай краіны ў Заходняй Афрыцы.

Англійская — афіцыйная мова ў Ліберыі, і многія жыхары краіны размаўляюць на ёй з амерыканскім акцэнтам — даюць пра сябе ведаць гістарычныя сувязі з ЗША.

Магчыма, увагу Трампа прыцягнуў менавіта акцэнт прэзідэнта Ліберыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула