Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі
Паводле слоў прэзідэнта ЗША, ён «расчараваны ў Расіі».
Дональд Трамп. Фота: Getty Images
«Але паглядзім, што адбудзецца ў бліжэйшыя пару тыдняў», — адзначыў ён.
«Думаю, у панядзелак я зраблю важную заяву па Расіі», — сказаў Трамп NBC News.
Раней на гэтым тыдні прэзідэнт ЗША ўжо заяўляў пра сваю незадаволенасць Расіяй.
Дональд Трамп рэзка выказаўся пра Уладзіміра Пуціна, абвінаваціўшы яго ў нежаданні спыніць вайну ва Украіне. Паводле яго слоў, сказаных падчас пасяджэння амерыканскага ўрада, Пуцін «кідае ў нас кучы гаўна [bullshit]».
Трамп падкрэсліў, што вайна, якая ідзе цяпер, ніколі не павінна была пачацца, і адзначыў вялікія чалавечыя страты. Ён заявіў, што хаця Пуцін і захоўвае ветлівасць у перамовах, усё гэта аказваецца пустымі словамі. Таксама ён не выключыў увядзенне новых санкцый супраць Расіі: «Я разглядаю гэта».
Чытайце таксама:
Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну
«Кідае ў нас кучы гаўна». Трамп заявіў пра сваю незадаволенасць Пуціным
«Са студзеня Расія страціла 100 тысяч салдат. Забітымі. Не ўсяго, а забітымі»