Загінуў камандзір 155-й брыгады, вайскоўцаў якой абвінавачвалі ў забойствах жыхароў Бучы
Пра смерць і пахаванне вайскоўца паведаміла адміністрацыя Урмарскага муніцыпальнага акругі ў Чувашскай Рэспубліцы, піша тэлеканал «Дождь».
Фота: Astra
Z-каналы сцвярджаюць, што Сяргей Ільін загінуў 2 ліпеня падчас удару УСУ па Курскай вобласці, паведамляе выданне Astra. Разам з ім загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ генерал-маёр Міхаіл Гудкоў.
Украінскія паблікі пісалі, што ўдар быў нанесены па камандным пункце 155-й брыгады ў Кораневе Курскай вобласці.
Вайскоўцы 155-й брыгады марской пяхоты ўдзельнічалі ў акупацыі Кіеўскай вобласці, іх абвінавачвалі ў ваенных злачынствах і забойствах мірных жыхароў у Бучы, Гастомелі і Ірпені.
У 2024 годзе баявым сцягам брыгады пахваліўся Пуцін падчас сваёй «прамой лініі».