Хлопчыка, якога ўдарыў аб падлогу ў аэрапорце «Шарамеццева» беларус, выпісалі з бальніцы
Хлопчыка, якога ўдарыў аб падлогу ў аэрапорце «Шарамеццева» беларус, выпісалі з бальніцы. Пра гэта паведамілі РБК у прэс-службе Мінздароўя Маскоўскай вобласці.
Маці пацярпелага дзіцяці расказала тэлеканалу «360», што яе сын адчувае сябе добра і самастойна есць.
4 чэрвеня Уладзімір Віцікаў, знаходзячыся ў зоне прылёту аэрапорта «Шарамеццева» ў стане наркатычнага ап’янення, узяў чужое двухгадовае дзіця, падняў яго і моцна кінуў на падлогу. Хлопчык атрымаў пераломы чэрапа і быў уведзены ў медыкаментозны сон. Віцікаў быў затрыманы і арыштаваны на два месяцы.
Чытайце таксама:
Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве
У беларуса, які пакалечыў паўтарагадовага хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце, выявілі шызафрэнію