БЕЛ Ł РУС

Аднагадовы хлопчык выпаў з пятага паверха ў Магілёве

11.07.2025 / 15:16

Nashaniva.com

Няшчасны выпадак адбыўся сёння раніцай: хлопчык упаў з вышыні 5-га паверха і, па шчасліваму збегу абставінаў, прызямліўся на кусты, паведамляе СК.

Малы знаходзіўся дома з мамай і яе сужыцелем. Жанчына збіралася з дзіцем у паліклініку, а мужчына ў гэты час спаў у пакоі.

На дадзены момант дзіця знаходзіцца ў бальніцы пад наглядам дактароў, яго стан ацэньваецца як стабільна цяжкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула