БЕЛ Ł РУС

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

11.07.2025 / 19:1

Nashaniva.com

Былы дырэктар школы ў аграгарадку Добрамыслі Лёзненскага раёна Аляксандр Рыбчанка быў асуджаны па крымінальнай справе за садзейнічанне «экстрэмісцкай дзейнасці» (паводле частак 1 і 2 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса). Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!»

Аляксандр Рыбчанка

Тое, у чым менавіта мужчына абвінавачваўся і які дакладна прысуд, пакуль невядома. Аўтары канала мяркуюць, што яго асудзілі да прымусовых работ, якія ў Беларусі называюць «хіміяй».

Прысуд ужо ўступіў у сілу, а сам Рыбчанка ўнесены ў «спіс экстрэмісцкіх асоб», які вядзе МУС.

Аляксандру Рыбчанку 41 год, ён кіраваў школай у Добрамыслях прыкладна да 2018 года і быў актыўным удзельнікам розных інтэлектуальных спаборніцтваў і гульняў.

Чытайце таксама:

Шэф-кухара з Браслава асудзілі за абразу Лукашэнкі

Па справе Гаюна адбылося ўжо як мінімум шэсць судовых працэсаў

Гісторыка, які працаваў у ваенкамаце ў Мастах, асудзілі па цэлым пакеце палітычных артыкулаў

Каментары да артыкула