БЕЛ Ł РУС

Карты трох банкаў, з якімі нядаўна былі праблемы, могуць не працаваць і гэтай ноччу

11.07.2025 / 20:36

Nashaniva.com

Пра маючыя адбыцца праблемы папярэдзілі прэс-службы банкаў.

У ААТ «ААБ Беларусбанк», у перыяд з 2.00 да 2.30 будзе недаступны сэрвіс SMS-абвесткі, уключаючы рассылку спецыяльных паведамленняў (дастаўка CVV -, PIN-кодаў для дадатковай аўтэнтыфікацыі пры правядзенні аперацый у сетцы Інтэрнэт, кодаў актывацыі плацежных дадаткаў і інш.).

У перыяд з 3.00 да 3.30, а таксама з 4.00 да 5.00 магчымыя кароткатэрміновыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў плацежных картак банка ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктах выдачы наяўных, банкаматах і прыладах самаабслугоўвання банка.

Перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў плацежных картак магчымыя 12 ліпеня і ў ААТ «Белінвестбанк» — з 2.00 да 2.30 у рабоце сэрвісу SMS-абвесткі, уключаючы рассылку спецыяльных паведамленняў, з 3.00 да 3.30 і з 4.00 да 5.00 — у абслугоўванні ў сетцы арганізацый гандлю і сэрвісу, пунктах выдачы наяўных, прыладах самаабслугоўвання, банкаматах.

Пра кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні з 2.00 да 5.00 паведаміў і ААТ «Белаграпрамбанк».

Чытайце таксама:

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

У Нацбанку растлумачылі прычыны тэхнічнага збою, які адбыўся з карткамі

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы

Балансы на картках трох банкаў адноўленыя

Каментары да артыкула