БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Фінляндыі інкогніта ўзяў удзел у трыятлоне і фінішаваў другім

12.07.2025 / 14:34

Nashaniva.com

Аляксандр Стуб таемна ўзяў дзел у спаборніцтвах па трыятлоне ў пятніцу, заявіўшыся пад псеўданімам, паведамляе Ilta-Sanomat».

Скрыншот відэа

Горад Ёройнен прымаў традыцыйны трыятлонны ўік-энд, і пятніца была днём спрынтарскага трыятлону.

У стартавым спісе спрынтарскага трыятлону з’явілася нешта загадкавае імя — AS.

Чуткі пра ўдзел Стуба ў спаборніцтвах, якія пачалі распаўсюджвацца, пацвердзіліся тады, калі фінскі прэзідэнт з’явіўся на стартавай лініі.

Стуб праплыў 750 метраў, праехаў 20 кіламетраў на ровары і прабег пяць кіламетраў за крыху больш чым гадзіну.

Яго фінішны час — 1:04:19 — быў дастатковым для другога месца ў катэгорыі «фітнэс» сярод мужчын.

Што праўда, калі прэзідэнт фінішаваў, то дыктар абвясціў пад воплескі трыбун «Аляксандр Стуб».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула