БЕЛ Ł РУС

Нешта загарэлася на заводзе «Керамін» ВІДЭА

15.07.2025 / 16:31

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі відавочцаў, на заводзе «Керамін» у Мінску адбылося ўзгаранне, піша тэлеграм-канал «Минск. Главное!»

Скрыншот з відэа

Падрабязнасці здарэння пакуль невядомыя.

На месца ўзгарання ў цэху ААТ «Керамін» выехалі падраздзяленні МНС.

Пасля МНС выдала паведамленне адносна гэтага інцыдэнту:

«Адбываецца ўзгаранне алівы і абсталявання ўнутры цэха на прыкладнай плошчы ў 40 квадратных метраў».

Па даных МНС, пажар неўзабаве быў лакалізаваны, ратавальнікі працягвалі яго тушэнне, абарону даху і астуджэнне газавай трубы.

Паводле папярэдніх звестак, ніхто з работнікаў прадпрыемства не пацярпеў.

ААТ «Керамін» займаецца вытворчасцю керамічнай пліткі, керамаграніту, вырабаў санітарнай керамікі і цэглы. У Мінску яго вытворчая пляцоўка размешчаная ў мікрараёне Лошыца, на скрыжаванні вуліц Асіповіцкай і Кіжаватава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула