БЕЛ Ł РУС

Пад Полацкам 74-гадовы кіроўца справакаваў аварыю: пацярпелі 7 чалавек

15.07.2025 / 17:26

Nashaniva.com

Сёння каля 14:20 паблізу вёскі Сякераўшчына Полацкага раёна на трасе Р-20 «Віцебск — Полацк — мяжа Латвіі» 74-гадовы кіроўца Lada пры павароце налева не саступіў дарогу і сутыкнуўся з аўтамабілем таксі Volkswagen, які рухаўся насустрач.

У выніку аварыі пацярпелі 25-гадовы кіроўца таксі і чацвёра яго пасажыраў.

Таксама шпіталізаваныя сам кіроўца Lada і ягоная 71-гадовая жонка. Усе пацярпелыя дастаўленыя ў медыцынскую ўстанову.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула