БЕЛ Ł РУС

Выпівоха ўгнаў аўтамабіль, але пакінуў у ім пляшку з-пад гарэлкі

16.07.2025 / 11:20

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў канцы чэрвеня ў Салігорску.

Фото: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Мясцовы жыхар звярнуўся ў мiлiцыю з заявай аб знікненні свайго аўтамабіля, які быў прыпаркаваны на неахоўнай стаянцы побач з домам, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Паводле слоў мужчыны, вярнуўшыся з працы, ён па звычцы пакінуў свой аўтамабіль з адкрытымі дзвярыма і ключом у салоне.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі знайшлі скрадзены транспартны сродак у трох кварталах ад дома заяўніка. Спецыяліст камітэта судовых экспертыз выявіў сляды пальцаў рук на бутэльцы на пляшцы з гарэлкай, што ляжала на заднім сядзенні.

Пры праверцы вынятага сляду судовымі экспертамі ўстаноўлена, што ён пакінуты жыхаром Пухавіцкага раёна, 1991 года нараджэння.

Затрыманы патлумачыў, што набыў у краме гарэлку, а потым, праходзячы па двары, звярнуў увагу на незамкнёны аўтамабіль. Скарыстаўшыся ключамі ад аўтамабіля, што знаходзіліся ў салоне, вырашыў паездзіць па горадзе.

Калі паездка яму надакучыла, ён вырашыў пакінуць аўтамабіль, але пры гэтым зазірнуў у багажнік. Інструменты для будаўніцтва выкраў, а ўзамен — або ж з-за ўласнай забыўчасці пасля выпітага спіртнога — пакінуў у чужым аўто пустую бутэльку. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула