БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах падчас залевы паплыла па вуліцы скульптура чыгуначніка ВІДЭА

16.07.2025 / 17:34

Nashaniva.com

У Баранавічах падчас залевы сарвала і панясло фігуру чыгуначніка з нядаўна адкрытай экспазіцыі, прысвечанай прысваенню гэтаму райцэнтру звання «горада працоўнай славы».

Скрыншот з відэа

На відэа, апублікаваным у тыктоку, бачна, як фігура на драўляным паддоне плыве па затопленай вуліцы сярод аўтамабіляў.

@brestnovosti1 в Барановичах 16 07 появилась новая достопримечательность: первый в мире плавающий памятник #барановичи #беларусь #новостибеларуси #барановичибеларусь #ливень ♬ DiCaprio Hit a Baby - Bad Mechanics

Яна рухалася ў бок Паўднёвага мікрараёна, а потым, адштурхнуўшыся ад аўтамабіля, вярнулася назад — да ЗАГСа, дзе і знаходзіцца арт-інсталяцыя «Горад працоўнай славы. 1941—1945 гады».

@palinkagut98 Ну вайб #рек#барановичи#беларусь#ливень ♬ Плот - Юрий Лоза

Скульптуру хутка вылавілі работнікі ЖКГ.

«Цяпер яна часова стаіць каля «Белтэлекама», але калі надвор’е палепшыцца, вернем яе на месца. Ні гэтая, ні іншыя скульптуры падчас залевы не пацярпелі», — расказаў дырэктар гарадской ЖКГ Дзмітрый Ціхно.

Ён таксама паведаміў, што работнікі прыбіраюць тэрыторыю вакол баранавіцкай стэлы — ліўневая вада размыла кветнікі і знесла дэкаратыўную кару.

«Спачатку нашы службы ліквідуюць самыя сур’ёзныя наступствы стыхіі, а пасля зоймуцца меншымі праблемамі. Цяпер усе камунальныя службы горада працуюць толькі над наступствамі ўрагану», — паведаміў Ціхно.

@yulia.mama3 Погода в Баоановичах #погода #дождьнаулице #ливни #барановичи #барановичи ♬ оригинальный звук - Мама ЮЛИЯ 3️⃣ ДЕТИШЕК

@katsiarynaqt #барановичи #центрбарановичи #дворбарановичи #перваялиния #хочуврекихочувтоп #хочувреки ♬ Beat Automotivo Tan Tan Tan Viral - WZ Beat

Чытайце таксама:

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай

Пад Мінскам учора бачылі смерч

Учора ў Жлобіне і Маладзечне выпала траціна месячнай нормы ападкаў

«Вада з другога паверха топіць першы і трапляе ў ліфты». Адзін з дамоў у «Мінск-Свеце» зноў паплыў

Віленскую кнігарню з беларускімі кнігамі ў Зарэччы затапіла падчас залевы

Каментары да артыкула