Адмяняюцца некаторыя цягнікі Мінск — Гомель і Мазыр — Мінск 23 і 24 ліпеня
Будзе адбывацца рамонт моста на перагоне Цялуша — Савічы, паведамляе Белчыгунка.
«23 ліпеня 2025 года цягнікі бізнэес-класа №708, 752 Мінск — Гомель, №876/875 Мінск — Мазыр, а таксама 24 ліпеня цягнікі №716 Мінск — Гомель, №707, 755, 757 Гомель — Мінск і №876/875 Мазыр — Мінск адмененыя», — гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым 23 ліпеня прызначаныя цягнікі №882/881 Мінск — Бабруйск — Мінск адпраўленнем з Мінска ў 19:38 і назад з Бабруйска ў 21:42, а на 24 ліпеня 2025 года прызначаныя цягнікі №886/887 Мінск — Бабруйск — Мінск адпраўленнем з Мінска ў 07:08 і назад з Бабруйска ў 09:07.
Таксама ў названыя дні на ўчастку Жлобін — Асіповічы асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа будуць ісці па змененым раскладзе і маршруце.