БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка расказаў сваё ўяўленне пра ролю прафсаюзаў у краіне

17.07.2025 / 11:43

Nashaniva.com

Прафсаюзы павінны быць магутнай базай для падтрымання стабільнасці ў беларускім грамадстве, лічыць Лукашэнка.

Сёння Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрыя Сянько.

«Я вельмі разлічваю, што прафсаюзы ў нас будуць арганізаванай, магутнай такой базай для таго, каб падтрымліваць стабільнасць у нашым грамадстве, — сказаў Лукашэнка. — Яны і цяпер з'яўляюцца, напэўна, самай магутнай «партыйнай» арганізацыяй. І каціруюцца ў сваім арганізацыйным плане вышэй за любую партыю, якая ў нас існуе».

Федэрацыя прафсаюзаў — гэта кантраляваная дзяржавай псеўдаграмадская арганізацыя.

Незалежныя прафсаюзы ў краіне былі знішчаныя, а іх лідары атрымалі вялізарныя тэрміны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула