«Белавія» пачне лётаць на папулярны кітайскі курорт
Авіякампанія «Белавія» абвясціла пра запуск новага прамога авіярэйса з Мінска на востраў Хайнань у Кітаі — курорт, размешчаны каля берагоў Паўднёва-Кітайскага мора. Першы рэйс па маршруце Мінск — Санья запланаваны на 8 кастрычніка 2025 года.
Курорт Хайнаня. Фота: Wikimedia Commons
Паводле інфармацыі прэс-службы перавозчыка, палёты будуць выконвацца раз на тыдзень, па серадах, вялікім самалётам Airbus A330-200.
Санья — адзін з самых вядомых курортаў Кітая з трапічным кліматам і пясчанымі пляжамі.
Час вылету з Мінска — 04:40, прыбыццё ў аэрапорт «Фенікс» у Саньі — 20:00 па мясцовым часе. У зваротным кірунку самалёт вылятае а 22:00 і прызямляецца ў Мінску ў 04:20 раніцы наступнага дня. Розніца паміж часам у Мінску і Саньі — +5 гадзін.
Продаж квіткоў ужо адкрыты. Цана квітка ў адзін бок цяпер пачынаецца ад 1324,5 рубля, а туды-назад — ад 2162,3 рубля.
Чытайце таксама:
Куды беларусы могуць лятаць без візы і без перасадак?
Рэйс на кітайскі курорт Хайнань усё адкладаюць і адкладаюць
Беларусам прапаноўваюць ляцець загараць зімой у Кітай. Кірунак называюць самым даступным