БЕЛ Ł РУС

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

17.07.2025 / 23:21

Nashaniva.com

Следам за «Тарпеда-БелАЗ» у другі раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый выйшаў «Нёман». А брэсцкае «Дынама» пакідае еўракубкі.

Football.by

Гарадзенцы сёння ў Венгрыі разграмілі армянскі «Урарту» з лікам 4:0 (у першым матчы яны перамаглі 2:1).

У другім раўндзе кваліфікацыі «Нёман» згуляе са славацкім «Кошыцэ».

Брэсцкае «Дынама» не здолела ўтрымаць перавагу першай гульні, саступіўшы сёння чарнагорскай «Суцьесцы» — 0:2 (у першым матчы беларусы перамаглі 2:1).

У другім раўндзе Лігі канферэнцый выступіць і мінскае «Дынама» пасля вылету з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Супернікам мінчан будзе албанская «Эгнація».

«Тарпеда-БелАЗ» згуляе ў другім раўндзе з «Макабі» з Хайфы.

Матчы стадыі пройдуць 24 і 31 ліпеня.

У мінулым годзе мінскае «Дынама» дабралася да асноўнай стадыі Лігі канферэнцый, то-бок пераадолела чатыры раўнды.

Чытайце таксама:

«Тарпеда-БелАЗ» выйшла ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый

Вадзім Скрыпчанка больш не галоўны трэнер мінскага «Дынама»

Трыбуна стадыёна будучага суперніка мінскага «Дынама» ў еўракубках названа ў гонар футбаліста, які памёр падчас матча

Мінскае «Дынама» вылецела з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў у першым раўндзе

Каментары да артыкула