БЕЛ Ł РУС

У Гродне падлетак моцна ўдарыўся галавой, зваліўшыся з самаката

18.07.2025 / 14:0

Nashaniva.com

Учора каля 20.20 17-гадовы хлопец ехаў па вуліцы Цэнтральнай. Пераязджаючы «ляжачага паліцэйскага» на хуткасці, ён не справіўся з кіраваннем і ўпаў.

Хлопец ударыўся аб асфальт, атрымаўшы цялесныя пашкоджанні.

Прахожыя выклікалі хуткую дапамогу. Пасля агляду падлетка шпіталізавалі ў нейрахірургічнае аддзяленне БХМП з шматлікімі траўмамі, у тым ліку з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай і ўшчамленнем галаўнога мозгу сярэдняй ступені, распавялі ў прэс-службе УУС Гродна. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула