БЕЛ Ł РУС

У Лідскім раёне заблукала ў лесе 84-гадовая жанчына

18.07.2025 / 21:35

Nashaniva.com

Раніцай 18 ліпеня ў ратавальнікаў з'явілася інфармацыя, што ў лесе каля вёскі Беневічы Лідскага раёна згубілася 84-гадовая пенсіянерка.

Скрыншот з відэа

Як расказаў муж жанчыны, яны разам пайшлі ў грыбы, але праз некалькі гадзін жонка стамілася і засталася адпачыць на паляне, пакуль ён пайшоў па машыну. Калі ж вярнуўся, жанчыны на месцы ўжо не было — і тады ён звярнуўся па дапамогу.

Да пошукаў далучыліся супрацоўнікі МНС і міліцыі — усяго 14 чалавек і 4 адзінкі тэхнікі.

У выніку абследавання лесу ратавальнікі знайшлі жанчыну і даставілі да машыны хуткай дапамогі. Шпіталізацыя, праўда, ёй не спатрэбілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула