8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня
Сяргей абвясціў збор учора, ён прасіў грошы на медыцынскія выдаткі.
«Прывітанне, сябры. Маё імя — Сяргей Ціханоўскі. Мне няпроста прасіць аб дапамозе, але прыйшла і мая чарга. Сёння я звяртаюся да вас па падтрымку, як і дзясяткі іншых беларусаў, якія перажылі рэпрэсіі. Мая жонка — лідарка дэмакратычных сіл, але гэта не азначае, што за маёй спінай неабмежаваныя рэсурсы, а мае праблемы са здароўем вырашаюцца аўтаматычна. Маё аднаўленне — выклік для мяне, як і для кожнага, хто прайшоў праз турму. Я выйшаў з падарваным здароўем. І зараз мая галоўная задача — аднавіцца, каб працягваць паўнавартасна жыць, працаваць і змагацца. Я хачу паправіць здароўе, вярнуць сваю сілу і працягваць быць карысным. Для сваёй сям'і, для Беларусі, для вас», — казаў Сяргей.
Плануецца, што €2500 пойдзе на поўнае медыцынскае абследаванне, €4500 — стаматалогія і пратэзаванне, €1000 — карэкцыя зроку.
Планка ў 8000 еўра была перакрочана ўчора позна ўвечары. Зараз сабрана 8650 еўра.
Збор працягваецца. Падтрымаць Сяргея праз Байсол.