БЕЛ Ł РУС

Трамп падаў пазоў на 10 млрд даляраў аб паклёпе супраць Мэрдака з-за публікацыі ў Wall Street Journal пра Эпштэйна

19.07.2025 / 7:24

Nashaniva.com

Пазоў пададзены ў Маямі, адказчыкамі па ім названы кампаніі Dow Jones, News Corp, уладальнікі ўплывовай дзелавой газеты, іх уладальнік Руперт Мэрдак, і аўтары артыкула Хадзіджа Сафар і Джозэф Палазала, піша Бі-бі-сі.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

У артыкуле гаварылася, што на 50-годдзе педафіла Джэфры Эпштэйна 22 гады таму Трамп напісаў яму ліст непрыстойнага зместу. Трамп называе гэты артыкул хлуслівым і паклёпніцкім і кажа, што папярэджваў пра гэта газету і яе выдаўца да публікацыі.

Да выбараў Трамп абяцаў раскрыць усе матэрыялы расследавання па справе Эпштэйна, які быў знойдзены мёртвым у турэмнай камеры да суда ў 2019 годзе.

Але ў апошнія тыдні яго адміністрацыя заявіла, што раскрываць няма чаго, што выклікала абурэнне і недавер нават сярод многіх адданых прыхільнікаў амерыканскага прэзідэнта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула