БЕЛ Ł РУС

Мужчына згарэў у вагончыку на ферме ў Акцябрскім раёне

19.07.2025 / 12:22

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася сёння ноччу, 19 ліпеня, паведамляе МНС.

А 02:05 ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вагончыку паблізу в. Мушычы. У выніку пажару вагончык знішчаны.

На падлозе ўнутры выратавальнікі знайшлі загінулага 38-гадовага мужчыну.

Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула