БЕЛ Ł РУС

У чатах Брэста пішуць пра моцны смурод у горадзе

21.07.2025 / 9:48

Nashaniva.com

У брэсцкіх чатах распаўсюджвалася інфармацыя пра моцны смурод і меркаваныя выкіды з вытворчасці каніфолі ў раёне Дуброўкі, Рэчыцы, Казловічаў і Клейнікаў.

Ілюстрацыйнае фота

Паведамлялася таксама пра млоснасць і рэзь у вачах, паведамляе тэлеграм-канал «Любімы Брэст».

У МНС каментуюць, што на дадзены момант ніякіх паведамленняў пра такія інцыдэнты не паступала.

Разам з тым, калі сапраўды адчуваеце моцны пах і падазраяце наяўнасць небяспечных выкідаў, то просяць паведаміць пра гэта па тэлефоне 101 або 112.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула