БЕЛ Ł РУС

У Новалукомлі на будоўлі загінуў рабочы

21.07.2025 / 14:50

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася 18 ліпеня.

35-гадовы падсобны рабочы сарваўся з балконнага падмурка трэцяга паверха. Яго калега выклікаў хуткую, аднак, нягледзячы на намаганні медыкаў, ад атрыманых траўмаў мужчына памёр у бальніцы, паведамляе СК.

Следчыя высветлілі, што на балконным падмурку, адкуль адбылося падзенне, будаўнічыя работы не вяліся, а праход быў абазначаны сігнальнай стужкай.

Паводле папярэдняй версіі, мужчына падышоў да драўляных парэнчаў, што агароджвалі балкон, абапёрся на іх і разам з імі зваліўся ўніз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула