БЕЛ Ł РУС

У Беларусі стартаваў юніёрскі хакейны чэмпіянат свету

14.04.2010 / 12:23

У Мінску і Бабруйску 13 красавіка стартаваў юніёрскі чэмпіянат свету па хакеі.

У групу А (Бабруйск) уваходзяць зборныя Канады, ЗША, Швецыі, Швейцарыі і Беларусі. У групу В (Мінск) — Расіі, Фінляндыі, Чэхіі, Славакіі і Латвіі.

Вынікі першага туру: Канада — Швейцарыя — 1:3, Швецыя — ЗША — 4:2; Фінляндыя — Латвія — 7:2, Чэхія — Расія — 1:4.

Беларусы стартуюць сёння, 14 красавіка, матчам са Швейцарыяй.

Барацьбу за ўзнагароды працягнуць тры найлепшыя каманды кожнай групы, аутсайдэры будуць змагацца за захаванне прапіскі ў эліце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула