БЕЛ Ł РУС

За паўгода ў Беларусі пабудавалі 20 тысяч кватэр

22.07.2025 / 10:51

Nashaniva.com

З уведзенага жылля амаль траціна — для тых, хто стаіць у чарзе.

ЖК «Мінск Свет». Фота: забудоўшчык

Са студзеня па чэрвень 2025 года ў Беларусі арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 20 тысяч кватэр. Такія даныя дае Белстат.

За паўгода ўведзена 1 848,5 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

З іх для грамадзян, якія стаяць на ўліку як тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, — 30,9% (571,8 тысячы квадратаў). З гэтай катэгорыі з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 352 тысячы квадратаў. Для шматдзетных сем'яў уведзена 238,8 тысячы квадратаў.

У сельскай мясцовасці ўвялі ў эксплуатацыі 719 тысяч квадратных метраў (38,9% ад агульнай лічбы па краіне).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула