БЕЛ Ł РУС

На мяжы з Польшчай затрымалі п'янага беларуса-дальнабойшчыка

22.07.2025 / 15:40

Nashaniva.com

На польска-беларускай мяжы ў пункце пропуску «Карошчын» затрымалі беларуса, які спрабаваў перасячы мяжу за рулём грузавіка ў стане алкагольнага ап’янення.

Фота ілюстрацыйнае

Супрацоўніца мытні заўважыла, што кіроўца паводзіць сябе падазрона, і паведаміла пра гэта начальству. Праверка паказала, што мужчына сапраўды быў п’яны.

На месца выклікалі паліцыю з Тэрэспаля. Тэст паказаў 2,5 праміле алкаголю ў крыві. Цяпер беларусу пагражае суд за язду ў нецвярозым стане, пра гэта паведамляе Люблінскае мытна-падатковае ўпраўленне.

Чытайце таксама:

Беларускі дальнабойшчык замовіў намаляваць герб родных Баранавіч перад Кёльнскім саборам

Беларускі дальнабойшчык у Аўстрыі атрымаў траўмы пры напампоўванні кола

Польскія памежнікі затрымалі беларускага дальнабойшчыка

У Францыі беларуса-дальнабойшчыка знайшлі мёртвым у яго машыне

Каментары да артыкула