БЕЛ Ł РУС

У Гомельскай вобласці загінулі двое маленькіх дзетак

14.04.2010 / 16:15

Трохгадовая дзяўчынка загінула 12 красавіка ў вёсцы Буда‑Люшава Буда‑Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Яна патанула ў сцёкавай канаве ў двары дома, дзе жыла. Труп без бачных прыкмет насільнай смерці быў дастаўлены ў морг. Высвятляюцца акалічнасці гібелі дзіцяці.

У гэты ж дзень у рэанімацыі Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 1 памёр двухгадовы хлопчык, жыхар Веткаўскага раёна. Ён быў дастаўлены 11 красавіка ў бальніцу з дыягназам »апёкавая хвароба, тэрмічны апёк варам 30% тулава, апёк 3‑й ступені». Пракуратура Чыгуначнага раёна Гомеля праводзіць праверку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула