БЕЛ Ł РУС

Starlink аднавіў працу пасля глабальнага збою

25.07.2025 / 8:34

Nashaniva.com

Падчас збою ўвечары 24 ліпеня тэрміналы Starlink не працавалі па ўсёй лініі фронту ва Украіне.

Фота: freepik.com

Сістэма спадарожнікавай сувязі Starlink аднавіла працу пасля глабальнага збою

«Праблема з сеткай вырашана, і сэрвіс Starlink адноўлены. Мы разумеем, наколькі важная сувязь, і прыносім прабачэнні за перабоі ў рабоце», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай у акаўнце Starlink у сацыяльнай сетцы X у ноч на 25 ліпеня.

Збой адбыўся з-за «адмовы ключавых унутраных праграмных службаў, што забяспечваюць працу асноўнай сеткі», заявілі ў кампаніі.

Падчас збою ўвечары 24 ліпеня тэрміналы Starlink не працавалі па ўсёй лініі фронту ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула