Сярэдні заробак дактароў дасягнуў 4100 рублёў «бруднымі»
Сярэдні заробак «бруднымі» бюджэтнікаў у чэрвені склаў 2158,8 рубля, паведаміў Белстат.
У дактароў сярэдні заробак у чэрвені склаў 4125,4 рубля, у сярэдняга медыцынскага персаналу — 2145,7 рубля. Гэта 3548 рублёў «чыстымі» ў дактароў і 1845 рублёў «чыстымі» ў сярэдняга медперсаналу.
«Чыстымі» ў даляравым эквіваленце гэта будзе адпаведна 1383 даляры і 618 даляраў.
Учора Белстат назваў памер сярэдняга заробку па краіне ў чэрвені — 2717,8 рубля «бруднымі», або 2337,3 рубля «чыстымі».
Медыянны заробак у Беларусі за май складае 2014 рублёў.