БЕЛ Ł РУС

Адбылася ўцечка даных крамаў Mile

25.07.2025 / 12:20

Nashaniva.com

Уцечка закранула 109 тысяч чалавек

У выніку несанкцыянаванага доступу да інфармацыйнай сістэмы ТАА «Астамбуд» (сетка будаўнічых крам Mile) адбылася ўцечка персанальных даных, паведамляе Цэнтр абароны персанальных даных

Паводле інфармацыі, прадстаўленай Цэнтру аператарам, уцечка закранула больш за 109 тысяч суб’ектаў.

Пра інцыдэнт стала вядома 24 ліпеня. Уцяклі наступная даныя кліентаў: індыкатар (ID), ПІБ (поўнае імя), адрас электроннай пошты, нумар тэлефона, нумар карты праграмы лаяльнасці, даты рэгістрацыі/дэактывацыі.

Аператар аператыўна заблакаваў доступ да ўразлівага модуля. Праводзіцца праверка.

Цэнтр заклікае кліентаў Mile праяўляць асцярожнасць і быць уважлівымі ў выпадку званкоў з невядомых нумароў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула