На выходных чакаецца да +29°С
Прагноз надвор'я на 26—28 ліпеня.
Фота: Mindaugas Kulbis / AP
У суботу днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі будуць згушчацца туманы.
Ноччу +12..+18°С, днём паветра прагрэецца да +22..+28°С.
У нядзелю месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Ноччу +12..+17°С, максімальная днём +22..+29°С.
У панядзелак на большай частцы тэрыторыі і пройдуць дажджы, месцамі — моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу +13..+20°С, максімальная днём +22..+29°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no