У нядзелю ў Мінску пройдзе фестываль лабубу
27 ліпеня ў ГЦ «Галілеа» пройдзе фестываль лабубу. Мерапрыемства пройдзе з 12:00 да 14:00 на фудмоле «Канкорс», паведамляе «Мінск. Галоўнае».
У праграме:
- — фэнтэзійныя квэсты з аніматарамі
- — аквагрым у б'юці-бары
- — майстар-клас па стварэнні ўласнай цацкі
- — бясплатны гульнявы аўтамат з эльфікамі
Для гасцей з атрыбутамі лабубу (плюшавымі цацкамі, значкамі, адзеннем і г.д.) арганізатары правядуць розыгрыш сертыфікатаў ад Gloria Jeans.
Першыя 300 удзельнікаў, якія выканаюць гульнявыя заданні, бясплатна атрымаюць цацку Лабубу.
Рэкамендуецца прыходзіць загадзя.